6 карысных дзён: трэнінгі для берасцейскіх студэнтаў

Агенцыя рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» распачынае набор на адукацыйны курс «Тыдзень асабістай эфектыўнасці» для студэнтаў Брэсцкай вобласці.

Калі: 5-11 лютага 2018 года.
Дзе: Залессе (Камянецкі р-н).

Тэмы трэнінгаў: 

  • майстэрства самапрэзентацыі;
  • пошук дадатковага заробку;
  • тайм-менеджмент;
  • развіццё матывацыі;
  • бюджэтныя падарожжы;
  • дзейнасць грамадскіх арганізацый Берасця.

Заняткі ў Залессі будуць ідэальныя для студэнтаў першых і другіх курсаў (узрост 17-20 гадоў), каб падрыхтавацца да студэнцкага жыцця і атрымаць новыя навыкі, якія дапамогуць правесці студэнцкія гады весялей, разнастайней і больш паспяхова. Удзельнікі навучацца эфектыўнаму ўзаемадзеянню з дарослымі і аднагодкамі, разаўюць ў сабе ўпэўненасць, мэтанакіравасць і матывацыю.

АРР “Дзедзіч” праводзіць “Тыдзень асабістай эфектыўнасці” ужо другі раз. Як гэта было ў 2016-м, можна паглядзець тут.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у трэнінгах бясплатны, праезд з Берасця і трохразовае харчаванне аплочваюць арганізатары.

Колькасць месцаў абмежаваная. Узяць удзел у праграме змогуць 20 чалавек, адбор праводзіцца на падставе анкет-заявак ды індывідуальнага сумоўя.

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 лютага 2018 года. Сумоўе адбудзецца 2 і 3 лютага (можна прайсці анлайн).

Па дадатковую інфармацыю вы можаце звярнуцца да арганізатараў – АРР “Дзедзіч”, Алена Каховіч, +375 (29) 808-63-77.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.