6-тыднёвая інтэнсіў-праграма для прафесіяналаў у Рызе

Рыжская школа права запрашае беларусаў на інтэнсіўную 6-тыднёвую праграму ў галіне еўрапейскага права і эканомікі.

Калі: 12 лістапада – 20 снежня 2018 года.
Дзе: Рыга, Латвія.

Інтэнсіўная праграма была распрацавана як кароткая версія прасунутай праграмы. Яна скіравана на прафесіяналаў, якія паходзяць з краінаў еўрапейскага суседства (ў гэты пералік уваходзіць Беларусь), Цэнтральнай Азіі і Заходніх Балканаў.

Да ўдзелу запрашаюцца прафесіяналы, якія працуюць у НДА, у галіне дзяржаўнага кіравання, у акадэмічнай сферы і маюць як мінімум 2 гады прафесійнага досведу.

Праграма цягнецца 6 тыдняў. Яна складаецца з трох секцый: права, эканомікі і палітыкі. Кожная секцыя мае па два курсы. Таксама ўдзельнікаў чакаюць два навучальныя візіты – у Брусэль і Люксембург.

Удзельнікам прапануецца шэсць курсаў:

  • EU Law and Integration
  • Project Management for the Public Sector
  • National Policy Development and Good Governance
  • Fundamental Rights
  • Economic Crisis Management and the Rule of Law
  • International Relations and Economic Diplomacy

Кожны з іх каштуе 1.5 ECTS.

Працоўная мова – ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары цалкам пакрываюць выдаткі на пражыванне, медыцынскую страхоўку і праезд.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 3 верасня 2018 года.