7-дзённы трэнінг па моладзевай працы на борце яхты

Salto Youth запрашае на 7-дзённы трэнінг, прысвечаны ведам і навыкам моладзевых работнікаў. Трэнінг адбудзецца на борце яхты.

Калі: 7-14 верасня 2019 года.
Дзе: астравы Ліпары, Італія.

Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя інструктары і фасілітатары, якія працуюць ў галіне нефармальнай адукацыі і моладзевай працы.

Кожны дзень удзельнікі будуць працаваць па восем гадзін у training-room, спазнаваць новыя веды, практыкі і паляпшаць свае навыкі.

Працоўная мова трэнінгу – ангельская.

Папярэдняя праграма трэнінгу:

  • паглыбленне ў моладзевую працу і ролю трэнера;
  • пошук сваёй мэтавай аўдыторыі;
  • стратэгічнае планаванне і дэталёвай развіццё вашага трэнінгавага курсу;
  • напаўненне трэнінгу;
  • прэзентацыя ідэяў, мова цела трэнера;
  • мастацтва пераканання;
  • сакрэты групавой дынамікі;
  • тайм-мэнэджмент;
  • выкананне пастаўленых мэтаў;
  • больш дробныя тэмы і Open Space.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел скаладае 900 еўра. Гэтая сума пакрывае выдаткі на ўдзел у трэнінгу.

Больш падрабязнасцей – па спасылцы.

Дэдлайн – 16 чэрвеня 2019 года.