Курс сацыяльна адказнага дызайну ў Віцебску

Сацыяльна-культурная ўстанова «Віцебск для мяне» ў партнёрстве з музеем «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» запрашаюць на курс сацыяльна-адказнага дызайну Vitebsk Social Design, які пройдзе ў траўні-чэрвені 2016 года.

Курс будзе складацца з 16 сустрэч з практыкуючымі прафесіяналамі з Мінска, Віцебска і Варшавы.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя спецыялісты.

Выступоўцамі на курсе будуць:

  • Ян Карпаў (Студыя Яна Карпава);
  • Аляксей Чаранкевіч (Яндэкс.Беларусь);
  • Захар Шлімакоў (Студыя Red Graphic);
  • Ігар Юхневіч (yukhnevich.com);
  • Кася Сырамалот (34mag.net);
  • Ігар Сувораў і інш.

Пасля правядзення заняткаў удзельнікам будзе прапанавана цягам ліпеня-верасня рэалізаваць уласныя праекты па тэмах курсу. Тэрмін рэалізацыі сваіх прац — ліпень-верасень 2016 г.

Каб узяць удзел у курсе Vitebsk Social Design, неабходна да 15 траўня 2016 г. запоўніць анкету.

Першая сустрэча пройдзе 21 траўня 2016 года.

З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на е-адрас vitebsk4me@gmail.com ці тэлефон +375 29 8999827 (Кірыл).

Глядзіце таксама: