9 месяцаў падрыхтоўчых курсаў ва Ўніверсітэце Ўсходняй Англіі

INTO сумесна з універсітэтам University of East Anglia прапануюць 10 стыпендый студэнтам і студэнткам, якія будуць вучыцца на праграмах International Foundation Pathways.

Калі: 1 верасня 2018 – 30 чэрвеня 2019 года.
Дзе: Норыдж, Вялікабрытанія.

Накірункі праграмы International Foundation Pathways:

  • эканоміка, грамадства, культура;
  • гуманітарныя навукі і права;
  • матэматыка;
  • фармакалогія, медыцына і навукі аб жыцці;
  • фізіка і інжынернае справа.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • запрашаюцца студэнты і студэнткі, якія паступілі на адну з праграм International Foundation Pathways;
  • неабходна мець добрую акадэмічную паспяховасць і ведаць ангельскую мову (IELTS 5.5);
  • узрост – ад 16 гадоў;
  • патрабуецца закончаная сярэдняя адукацыя.

Як падацца

Неабходна запоўніць заяўку і адправіць на into@uea.ac.uk матывацыйны ліст (200 слоў). Прыёмная камісія разгледзіць заяўку, тэст на ўзровень валодання ангельскай мовай і акадэмічныя дасягненні. Калі заяўка будзе адобрана, вам на электронную пошту прыйдзе апавяшчэнне.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя аплачвае поўны кошт навучання на праграме.

Дэдлайн – 9 ліпеня 2018 года.