А хто жадае намаляваць… мультфільм?!

  • 01.04.2016
710
  • 20-25 чэрвеня
  • 20.05.2016
  • vk.com

Першая летняя анімацыйная школа «Рухавічок» распачынае прыём заявак на ўдзел.

Адна з асноўных мэтаў школы – даць удзельнікам практычныя веды, каб пасля тыдня заняткаў яны змаглі самастойна ствараць з дзецьмі кароткія анімацыйныя фільмы.

Праграма

На працягу пяці дзён удзельнікі/удзельніцы пазнаёмяцца з асновамі анімацыі, яе відамі, рознымі тэхнікамі і метадамі выкладання для дзяцей. Яны навучацца самі пісаць сцэнары, ствараць персанажаў, аніміраваць, агучваць і мантаваць матэрыял. Апроч гэтага, прафесійныя трэнеры распавядуць пра неабходныя праграмы і тэхнічныя моманты, падзеляцца ўдалымі прыёмамі і карыснымі спасылкамі.

Патрабаванні да кандыдатаў

Адзіны крытэр – жаданне працаваць з дзецьмі і вучыцца чамусьці новаму. Ні ўзрост, ні прафесія ролі не граюць. Усё астатняе (англійская мова, выдатнае веданне камп’ютарных праграм, навыкі малявання, псіхалогіі і г.д.) – вялікі плюс, але ні ў якім разе не абавязковая ўмова! Важна: пасля праходжання анімацыйнай школы плануецца, што ўдзельнікі будуць гатовыя да правядзення майстар-класаў па анімацыі для дзяцей у межах другога этапу праекта. У першую чаргу, для дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна неабароненым становішчы.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у праграме бясплатны. Арганізатарамі аплочваюцца пражыванне, харчаванне, пакрываюцца выдаткі на праезд па Беларусі.

Час і месца: Гомель, з 20 па 25 чэрвеня.

Колькасць месцаў абмежавана — 15 чалавек!

Дэдлайн падачы заяўкі — 20 траўня 2016 года.

Інфармацыя аб трэнерках:

  • Герашчанка Марта, ЕГУ (Дызайн і Медыя). З 2011 года – аніматарка і мастачка на кінастудыі «Беларусьфільм», «Саюзмультфільм»; дызайнерка-фрылансер і ілюстратарка дзіцячых кніг. Арганізатарка і выкладчыца майстар-класаў па анімацыі для дзяцей і дарослых у Беларусі і Літве.
  • Пучкова Марыя Міхайлаўна, Мінскі каледж мастацтваў (дызайн), Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (графічны дызайн і рэклама). З 2008 года – мастачка і аніматарка анімацыйнага кіно (кінастудыя «Беларусьфільм», «Саюзмультфільм», студыя «Пілот»). Выкладчыца анімацыі ў розных дзіцячых анімацыйных студыях, а таксама валанцёрка ў дзіцячай анімацыйнай студыі пры дзіцячым анкацэнтры ў Бараўлянах.