А метад мае значэнне? Сустрэчы з беларускімі навукоўцамі

Тэлеграм-канал “Навука, даследаванні, усе справы” запрашае на анлайн-сустрэчы з беларускімі навукоўцамі ў фармаце пытанняў і адказаў. Асноўныя тэмы: прэстыж і выклікі працы навукоўца, кар’ерныя магчымасці, навіны беларускай навукі.

Сустрэчы, запланаваныя ў чэрвені:

17 чэрвеня, 15.00-16.00 – Ягор Левачоў (малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута водных рэсурсаў). З Ягорам можна паразмаўляць пра геаграфію і праграму Erasmus Mundus.

24 чэрвеня 15.00-16.00 – Аляксандр Фёдараў (старэйшы выкладчык фізічнага факультэта, к.ф.-м.н., СМУ БГУ). Размова пра фізіку электроннага транспарта ў матэрыялах і вылічальную фізіку, пра сувязь фізікі і сomputer science, механізмы фінансавання навуковых даследаванняў у Беларусі, а таксама як развіваецца навуку ўнутру ВНУ.

30 чэрвеня 14.00-15.00 – Паліна Кот (магістрантка праграмы радыяцыйнай медыцыны і катастроф Нагасакскага універсітэта). Паліна працавала ў Пружанскім раённым ЦГіЭ, БГМУ, прасоўвала ідэя Мэты ўстойлівага развіцця 6 (санітарыя і чыстая вада). Зараз навучаецца ў Японіі.

Рэгістрацыя па спасылцы.