А ты ўжо закахаўся ў Польшчу? GFPS-Polska вяртаецца са стыпендыямі!

Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае прыём заявак для студэнтаў, магістрантаў і маладых людзей да 26 гадоў з Беларусі, якія зацікаўлены ў навучанні ў Польшчы цягам летняга семестру.

Калі: люты – чэрвень 2017. Дзе: любы ўніверсітэт Польшчы.

Стыпендыя GFPS прапануе:

  • 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
  • магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
  • магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
  • падтрымку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
  • удзел у двух семінарах – Дні гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;
  • сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая анкета;
  • матывацыйны ліст на польскай мове;
  • план побыту ў Польшчы на польскай мове;
  • даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала;
  • сертыфікат або копія дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы.

Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе на адрас stypendia-by@gfps.pl.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнік праграмы атрымае штомесячную стыпендыю памерам 1450 злотых.

Дэдлайн падачы заявак – 31 кастрычніка 2016.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.