А як будзе “зубраня” па-нямецку?

Валанцёры з Нямеччыны запрашаюць на летні лінгвістычны палатачны лагер па вывучэнню нямецкай мовы!

Дзе: на базе дзіцячага лагера “Зубраня”.

Калі: з 31 ліпеня па 8 жніўня.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • моладзь ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў (8-11 клас);
  • валоданне нямецкай мовай на ўзроўні В1.

Фінансавыя ўмовы:

Удзел платны (кошт харчавання і іншае). За інфармацыяй а дакаладнай суме можна звяртацца да арганізатараў.

Зацікаўленым трэба запытаць анкету па адрасу projekt3107@gmail.com.

Дэдлайн падачы заяўкі – 14 красавіка 2016 года.

Больш падрабязнасцей можна знайсці па спасылцы.