ААН шукае валанцёраў

Арганізацыя аб’яднаных нацый шукае валанцёраў і прапануе пастажыравацца ў любой краіне свету.

Валанцёры, якія вырашаюць далучыцца да праграмы, зробяць унёсак у працу ААН па абароне правоў чалавека, міру і развіцця, атрымаюць неверагодны міжкультурны досвед і навучацца працаваць з рознымі заданнямі.

Кандыдаты мусяць быць гатовымі да працы ў з розных месцах і павінны ўмець хутка адаптавацца да жыцця ў розных умовах і працаваць пры розных абставінах. Пра канчатковае месца працы ўдзельнік даведаецца толькі пасля таго, як кандыдата возьмуць на працу пасля яго прыбыцця, то бок яна можа быць рознай і зусім нечаканай.

Перыяд стажыроўкі – да 12 месяцаў. Магчыма таксама прайсці кароткатэрміновую стажыроўку працягласцю да 3 месяцаў. Падрабязней пра такія праграмы можна пачытаць тут.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • вышэйшая адукацыя;
  • 2 гады досведу працы ў падобнай сферы;
  • узрост –  ад 25 гадоў;
  • уменне працаваць у міжкультурным атачэнні і адаптавацца да складаных умоў;
  • добрыя арганізатарскія здольнасці;
  • валанцёрскі досвед.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары аплочваюць пражыванне цягам усяго перыяду стажыроўкі, транспартныя выдаткі да месца прызначэння і дадому, медыцынскую страхоўку, штогадовы адпачынак, а таксама выплочваюць штомесяцовую стыпендыю на забяспечанне асноўных выдаткаў на пражыванне. Апроч гэтага, пасля сканчэння стажыроўкі ўдзельнік атрымае грошы на перасяленне.

Знайсці цікавую і патрэбную для сябе праграму можна ў базе дадзеных.

Часам арганізацыя шукае валанцёраў для асаблівых праграм і праектаў. Гэтыя вакансіі можна паглядзець тут.