Абарані правы свае ды іншых: Sakharov Fellowship

Еўрапейскі парламент прапануе 14 абаронцам правоў чалавека стыпендыю Сахарава для ўдзелу ў інтэнсіўным трэнінгавым курсе ў Брусэлі і Венецыі.

Калі: 5-17 чэрвеня 2017 года.
Дзе: Брусэль (Бельгія), Венецыя (Італія).

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты, якія паходзяць з не краін Еўразвязу.

Падчас праграмы ўдзельнікі змогуць:

  • павысіць свае веды пра ЕЗ і міжнародную палітыку ды механізмы ў галіне правоў чалавека;
  • развіць магчымасці адвакацыі для пазітыўных зменаў у абароне правоў чалавека.

За межамі трэнінгу яны:

  • дапамогуць расці сетцы Sakharov Fellows і падзеляцца лепшымі практыкамі, распаўсюдзяць набытыя веды, інармацыю пра Sakharov Prize і Sakharov Prize Network;
  • атрымаюць сувязь з Еўрапейскім Парламентам і працягнуць супрацу з ЕЗ-дэлегатамі.

Праграма ў Брусэлі будзе факусавацца на палітыцы ЕЗ і інструментах праваабаронцаў, на развіцці камунікацыйных навыкаў, падвышэнні інфармаванасці пра спецыфічныя выклікі бяспекі.

У Венецыі абраныя кандыдаты паўдзельнічаюць у Венецыянскай школе па правах чалавека, якая будзе ўключаць акадэмічнае навучанне, абмен досведам з міжнароднай аўдыторыяй студэнтаў, якія вывучаюць правы чалавека.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • падцверджанне ўдзелу ў кампаніях па правах чалавека пры НДА ці іншай арганізацыі;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікам цалкам забяспечваецца аплата праезду, пражывання ў Брусэлі і Венецыі, а таксама выдаюцца грошы на штодзённыя выдаткі.

Дэдлайн – 26 сакавіка 2017 года.

Падаць заяўку і даведацац больш падрбязнасцей можна па спасылцы.