Абірай любую: візіты ў НДА Беларусі

Асамблея НДА прапануе рэгіянальным актывістам і актывісткам дапамогу ў арганізацыі кароткатэрміновага азнаямляльнага візыту ў любую НДА Беларусі – паўдзельнічаць у імпрэзах і абмяняцца досведам.

  • Спадабалася чыясьці цікавая ідэя?
  • Зацікавіла імпрэза, якая ладзіцца ў суседнім горадзе, вобласці або ў арганізацыі падобнага профілю?
  • Натхніліся правесці падобную падзею ў сваёй мясцовасці, але перад гэтым хочаце атрымаць досвед?

Асамблея НДА можа дапамагчы!

Для удзелу трэба запоўніць анкету. Пасля гэтага прадстаўнікі Асамблеі звяжуцца з зацікаўленымі кандыдатамі.

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на ngo@belngo.info, у тэме ліста пазначайце “Стажыроўка ў суседзяў”.