Абмяркуем будучыню ў Рызе

27-29 кастрычніка ў Рызе (Латвія) пройдзе Форум для будучых лідараў 2016.

На мерапрыемства запрашаюцца таленавітыя дыпламаты, журналісты, палітыкі, дзяржслужбоўцы ва ўзросце 18-30 гадоў, якія маюць інтарэс да знейшняй палітыкі і праблем бяспекі. Вітаецца свабоднае валоданне ангельскай мовай.

У праграме форуму — дыскусіі і воркшопы. Удзельнікі маюць магчымасць абмеркаваць ключавыя рэгіянальныя праблемы ў знешняй палітыцы, абароне, палітыцы бяспекі:

  • трансатлантычная абарона;
  • выклікі ў эканоміцы і бяспецы, якія стаяць перад Еўразвязам ды НАТА;
  • прыярытэты «Ўсходняга партнёрства»;
  • зносіны з Расіяй;
  • змены ўплыву і эвалюцыя адносін Еўразвязу;

Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-анкету, а таксама даслаць ліст з выкананым творчым заданнем на е-мэйл peteris@lato.lv.

Творчае заданне

Кандыдаты мусяць сфармуляваць свае думкі па тэме «Самыя вялікія пагрозы бяспекі для НАТА ў 21-м стагоддзі».

Выканаць творчае заданне можна ў наступных формах:

  • тэкст — 1 старонка Word;
  • слайд-шоў — 10 слайдаў Power point;
  • відэа — максімум 3 хвіліны;
  • любы крэатыўны фармат, што пасуе.

Дэдлайн — 28 жніўня 2016 года. Дадатковая інфармацыя — тут.

Паводле by.odb-office.eu

Глядзіце таксама: