Абмен па аргразвіцці і фандрэйзінгу ў Чарнагорыі

Гарадзенскае ГА “Цэнтр “Трэці сектар” сумесна з European Dialogue шукае 4 удзельнікаў (18-30 год) з Беларусі для ўдзелу ў трэнінгу “Moving ideas forward: guidance to successful youth organisations”, які пройдзе 14 — 21 кастрычніка ў Падгорыцы, Чарнагорыя.

Пра праект

Праект, арганізаваны European Dialogue і Mladiinfo Montenegro, будзе закранаць агульныя выклікі, якія паўстаюць перад моладзевымі арганізацыямі. Падчас некалькіх год кааперацыі арганізацыі-чальцы асацыяцыі European Youth Press (у тым ліку і  ГА “Цэнтр “Трэці сектар”) змаглі вызначыць найбольш часта сустракаемыя праблемы арганізацый.

Самыя вялікія з іх былі абраныя ў якасці тэмаў для гэтага міжнароднага абмена:

  1. Устойлівы НГА-менеджмент, уключаючы дэмакратычныя працэсы ў арганізацыі, лідарства і матывацыя валанцёраў, уключанасць меншасцяў і людзей у складаных жыццёвых сітуацыях, недыскрымінацыя і даступнасць.
  2. Паспяховы фандрэйзінг, праектны менеджмент і ацэнка, у тым ліку камунікацыі і тэхналогіі для планавання і ацэнкі дзейнасці.
  3. Развіццё міжнародных кантактаў і кааперацыі.

Удзельнікі_цы праекта:

 

  • Даведаюцца больш пра паспяховае і эфектыўнае развіццё і кіраванне НГА, атрымаюць практычныя навыкі ў гэтай сферы.
  • Атрымаюць навыкі ў развіцці праектаў, іх кіраванні і фандрэйзінгу.
  • Атрымаюць навыкі ў развіцці арганізацыйных стратэгій і напісанні праектных заявак.
  • Змогуць паспрабаваць сучасныя тэхналогіі ў камунікацыі, планаванні і ацэнцы.
  • Змогуць дзяліцца досведам з калегамі і аднагодкамі, стаць мультыплікатарамі.
  • Змогуць наладзіць міжнародныя кантакты і супрацу.

Удзельнікі_цы будуць працаваць у малых групах (да 5 чалавек) і распрацуюць канцэпцыю арганізацыйнай стратэгіі або праекта на тэму па выбару.

Фінансавыя ўмовы

Пражыванне, ежа і матэрыялы трэнінгу  цалкам аплочваюцца праграмай Erasmus+.

Выдаткі за дарогу  будуць вернутыя ў памерах да 275 еўра. 

Адабраныя ўдзельнікі_цы самі набываюць квіткі, атрымаўшы пацверджанне ад ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. Арганізатары могуць дапамагчы з пошукам самых зручных і танных варыянтаў даезду.

Удзельнікам_цам з Беларусі непатрэбная віза для знаходжання ў Чарнагорыі (калі вы не збіраецеся ехаць наземным транспартам праз краіны ЕС).

Удзельнікі_цы самі набываюць страхоўку на час трэнінгу.

Патрабаванні да кандыдатаў_к:

  • Маладыя валанцёры_кі або супрацоўнікі НГА, людзі, зацікаўленыя ў арганізацыйным і праектным развіцці і фандрэйзінгу.
  • 18-30 гадовыя.
  • Рэзідэнты Беларусі.
  • Добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная мова трэнінга).

Заяўка

Зацікаўленыя кандыдаты_кі могуць падаць заяўку, даслаўшы свае рэзюме (пажадана ў фармаце Europass) і матывацыйны ліст (да адной старонкі А4) па-ангельску на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з тэмай ‘Moving Ideas Forward’.

Крайні тэрмін падачы заяўкі – 4 верасня 2018.

Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 7 верасня.

Глядзіце таксама: