Абмеркаваць няпростае кіно ў Гародні

Праект “Пасля тытраў” узнаўляе сваю дзейнасць і запрашае на кінапрагляд і дыскусію па кінастужцы “Маленькія гіганты”.

Стужка «Маленькія гіганты» стала адным з галоўных адкрыццяў кінафестывалю ў Таронта 2018. Фільм раскажа гледачам гісторыю сяброўства, сацыяльнага прыняцця і талерантнасці. Фрэнкі Уінтэр і Баллас Калі – галоўныя героі кінастужкі, звычайныя юнакі-падлеткі. Яны ходзяць у школу, весяляцца з прыяцелямі і проста атрымліваюць асалоду ад жыцця. Хлопцы ведаюць адзін аднаго з дзяцінства, але сяброўства дваіх аказваецца пад пагрозай пасля адной ночы, праведзенай разам. Ці было тое, што здарылася, памылкай або ім удалося знайсці ў сабе нешта сапраўднае?

Дзе: прастора #UCentry (г.Гродна, вул. Кірава, 3).

Калі: 19 ліпеня, 18.30

Уваход 2р, рэгістрацыя па спаслыцы.