Абуджаем ідэі!

Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) аб’яўляе набор удзельнікаў на семінар Студэнцкае абуджэнне. Адкрый вочы на праект.

Месца – вул. Старынаўская, 15. Перыяд – з 18 па 20 сакавіка 2016 года.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, якія жадаюць рэалізаваць і ўкараніць ва ўніверсітэце сацыяльна значныя ідэі.

У праграме:

Падчас семінара ўдзельнікі распрацуюць план рэалізацыі ўласнага праекта. За кожным са студэнтаў будзе замацаваны ментар-практык, які падзеліцца досведам у гэтым напрамку. Таксама плануецца навучанне цікавым і незвычайным методыкам.

Фінансавыя ўмовы:

Усім удзельнікам семінара забяспечваецца харчаванне. Для іншагародніх студэнтаў – пражыванне і кампенсацыя квіткоў за праезд у Мінск і назад.

Дэдлайн падачы заяўкі – 14 сакавіка 2016, 23:59

За падрабязнасцямі звяртайцеся, калі ласка, да арганізатара трэнінгу Анастасіі Баркоўскай: тэлефон +375298178932 (МТС) ці e-mail barkowskaya.anastasya@gmail.com.

Больш поўная інфармацыя размешчана на старонцы мерапрыемства.