Ад ідэі да інвестыцый: занятак стартап-школы «Labintel».

7 кастрычніка ў Мінску пройдзе бясплатны занятак Стартап-школы «Labintel». Стартап-школа «Labintel» – гэта некамерцыйны праект. Яго мэта дапамагчы беларусам рэалізаваць іх крэатыўную бізнес-ідэю і запусціць уласны стартап.

Наведаўшы занятак, вы даведаецеся шмат новага пра:

  • пошук бізнес-ідэі, аналіз рынку, інструментар аналізу кліентаў;
  • распрацоўку прадукту з улікам інтарэсаў карыстальнікаў;
  • распрацоўку бізнес-мадэлі і MVP;
  • тое, чаго хоча інвестар ад стартапа, або што рабіць і што казаць, каб атрымаць інвестыцыі.

Спікерамі выступяць:

  • Максім Крывашэеў – заснавальнік кампаніі “Вокны мегаполіса”, відэастудыі “Магнетис”;
  • Дзяніс Вайтулевіч – дырэктар дэпартамента R&D, УП “Адани”;
  • Вадзім Цітоў – СЕО інфармацыйнага партала па нерухомасці «Новабудоўлі
    Беларусі »

Рэгістрацыя на бясплатныя заняткі тут.

Мерапрыемства пройдзе 7 кастрычніка па адрасе: вул. Чапаева, 3.
Пачатак рэгістрацыі 09:00.