Ад мовы варожасці да прыняцця разнастайнасці: школа талерантнасці для журналістаў

Ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” у супрацоўніцтве з Article 19 запрашаюць да ўдзелу ў Пятай Школе талерантнасці для журналістаў “Талерантнасць: ад мовы варожасці да разумення і прыняцця разнастайнасці”.

Калі: 24-26 сакавіка 2017 года.
Дзе: Вільня, Літва.

Мэтавая група: журналісты (штатныя і фрылансеры), рэдактары сродкаў масавай інфармацыі і блогеры, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 18 да 40 гадоў;
  • актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных груп;
  • мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі;
  • быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Школы;
  • абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;
  • быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад (пры наяўнасці праязных дакументаў у межах кошту праезду рэйсавым аўтобусам альбо  вагонам цягніка з месцамі для сядзення). У сваёй заяўцы, неабходна абавязкова пазначыць, ці маецца шэнген-віза на дні правядзення Школы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 6 сакавіка 2017 года. Заяўку на ўдзел мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст, якія трэба даслаць на toljournalists@gmail.com. Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе улічана падчас правядзення конкурса.