Ад сэрца да сэрца цераз культуры: стажыроўка ў Нямеччыне

Інстытут замежных дачыненняў IFA запрашае маладых спецыялістаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны, Расіі і Нямеччыны на крос-культурную стажыроўку.

IFA прапануе магчымасць атрымаць міжнародны досвед у Нямеччыне, каб пасля працаваць мультыплікатарам у сваёй роднай краіне. Апроч прафесійнай і спецыяльнай падрыхтоўкі, удзельнікі праграмы змогуць сфармаваць уласны погляд на грамадскія і палітычныя структуры Нямеччыны. Яны ўсталююць кантакты, якімі пасля змогуць скарыстацца ў працы дома. Гэты абмен адчыняе дыялог паміж людзьмі, дзяржавамі ды інстытуцыямі і ўзмацняе ўстойлівае развіццё паміж арганізацыямі ў Нямеччыне і партнёрскімі краінамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 23 – 45 гадоў;
  • добрае веданне ангельскай мовы (нямецкая таксама спатрэбіцца);
  • праца ў такіх галінах, як:

– правы чалавека, міграцыя, бежанцы;

– палітычная адукацыя, моладзевы ўдзел;

– міжкультурны дыялог, медыяцыя, прымірэнне;

– мастацтва, культура;

– медыі.

Фінансавыя ўмовы

Штомесяцовая стыпендыя складае 550 еўра. Арганізатары фінансуюць падарожжа да Нямеччыны, пражыванне і медыцынскае страхаванне.

Як падацца

Запоўненыя аплікацыйныя дакументы разам з пашпартным фотаздымкам неабходна даслаць на е-адрас bewerbungen-ccp@ifa.de.

Дэдлайн – 17 красавіка 2016 года.

Падрабязнасці і неабходныя для заяўкі дакументы знаходзяцца тут.