Адказная графіка ў Віцебску

Vitebsk4Me набірае маладых мастакоў, ілюстратараў, дызайнераў, відэографаў з Віцебска і Віцебскай вобласці на чароўны курс “Адказная графіка”.

Чакаюуць маладых спецыялістаў і спецыялістак, а таксама студэнтаў старэйшых курсаў творчых спецыяльнасцяў. Пажадана – з рэалізаванымі працамі і/альбо партфоліа.

За чатыры месяцы, з верасня па снежань, курс дапаможа развіць здольнасці ў ілюстрацыі і яе прымяненні. Асобная ўвага – на выпрацоўку ідэяў, карысных для грамадства, чалавека і яго/яе правоў (без панікі, пра гэта будуць асобныя
сустрэчы).

Выступаюць прафесіяналы з Беларусі, Германіі і Расіі. Яны афармляюць гульні і фестывалі, робяць лепшыя сацыяльныя коміксы і ілюстрацыі для медыя і распавядаюць пра праблемы чалавецтва мовай візуала. А яшчэ будуць
варкшопы, дзе ты выпрацуеш уласны сацыяльны значны праект.

Дэдлайн: 15 версня

Запоўніць заяўку можна па спасылцы.  Вучаць бясплатна, але кава з пірагамі – ад цябе.