Адказная навука: варкшоп для хімікаў і біёлагаў

Навукоўцаў з натуральных галін запрашаюць на міжнародны варкшоп, прысвечаны адказнасці ў навуковай дзейнасці.

Калі: 9-13 верасня 2019.
Дзе: Трыест, Італія

Навукоўцы даведаюцца пра канвенцыю аб хімічнай зброі і іншых міжнародных дамовах і нарматыўных інструментах, якія рэгулююць перадачу і выкарыстанне хімічных рэчываў. Шмат часу будзе прысвечана аспектам, якія звязаны з устойлівасцю, этыкай і адказнасцю ў даследчай практыцы, а таксама нормам і стандартам бяспекі і абароны ў навуцы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • ступень PhD у натуральных навуках (хімія, біялогія, фізіка, геалогія) або сумежных дысцыплінах:
    • акадэмікі, навукоўцы або даследчыкі, якія працуюць у сферы хімічных, біяхімічных або сумежных навуках не менш за 5 гадоў;
    • альбо маладыя навукоўцы, якія толькі пачынаюць сваю навуковую кар’еру і атрымалі ступень PhD не больш за 10 гадоў таму;
  • узрост да 40 гадоў;
  • грамадзяне краін, якія развіваюцца (Беларусь уключна);
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць кошт ўдзелу ў варкшопе. 20 удзельнікаў атрымаюць таксама грант на аплату транспартных выдаткаў, страхоўкі і штодзённых выдаткаў.

Дэдлайн падачы заяўкі – 28 чэрвеня 2019.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.