Адказная праца ў інтарэсах моладзі

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” абвяшчае конкурс на пазіцыю Генеральна_й сакратар_кі.

Генеральн_ая сакратар_ка – гэта кіраўні_ца выканаўчага органа “РАДА”, адказн_ая за адміністрацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці кіруючых і кантралюючых органаў арганізацыі і рэалізацыі праграмнай дзейнасці “РАДА”.

Абавязкі:

  • Арганізацыя выканання рашэнняў Сходу прадстаўнікоў і Савета “РАДА”.
  • Арганізоўваць і кіраваць працай Сакратарыята, забяспечваць выкананне Тактычнага плана арганізацыі, праводзіць пастаянны маніторынг існуючых праектаў і праграм, вызначаць функцыянальныя абавязкі і паўнамоцтвы супрацоўнікаў Сакратарыята, ажыцяўляць іх адбор.
  • Фарміраваць праект гадавога бюджэта арганізацыі, ажыцяўляць пошук сродкаў на ажыцяўленне праграмнай дзейнасці, весці перамовы з партнерскімі арганізацыямі.
  • Прадстаўленне справаздачнасці па дзейнасці арганізацыі.

Патрабаванні:

  • Пажадана веданне гісторыі развіцця моладзевай палітыкі ў Беларусі.
  • Уменне кіраваць камандай, гатоўнасць развіваць карпаратыўную культуру.
  • Развітыя камунікатыўныя навыкі, уменне весці перамовы.
  • Веданне фінансавага мэнэджмента.
  • Веданне трэцяга сектара ў Беларусі, тэндэнцый яго развіцця.
  • Веданне прынцыпаў і механізмаў рэалізацыі моладзевай палітыкі ў Беларусі.
  • Веданне донарскіх арганізацый, іх палітык і практык.
  • Валоданне англійскай мовай.

Праца прадугледжвае пераходны перыяд – 2-ух месячную стажыроўку ў Сакратарыяце ў якасці асістэнта ці асістэнткі дзеючай Генеральнай сакратаркі са снежня 2018 года.

Падрабязныя рэзюмэ ад кандыдатаў і кандыдатак чакаюць да 25 лістапада 2018 на пошту gensec@rada.fm