Адкрыццё адукацыйна-мастацкага фестывалю ARTES LIBERALES

Аматары мастацтва запрашаюцца на адкрыццё шостага адукацыйна-мастацкага фестывалю Artes Liberales 2017 і выставы Сяргея Шабохіна.

Калі: 8 красавіка, 19:00
Дзе: Галерэя “Ў”, Мінск, пр.Незалежнасці, д. 37а

Тэма Artes Liberales 2017 — “Эпоха рэвалюцый”.

З 8 па 30 красавіка 2017 года ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” пройдзе шосты адукацыйна-мастацкі фестываль Artes Liberales. На тры тыдні прастора галерэі стане адкрытым універсітэтам вольных мастацтваў і навук (лат. – artes liberales), даступным для ўсіх і кожнага.

Artes Liberales 2017 – гэта больш за 40 падзей: выстава Сяргея Шабохіна, публічныя лекцыі даследчыкаў і экспертаў з Беларусі і іншых краін Еўропы, дыскусіі на актуальныя тэмы, майстар-класы, прэзентацыі, перформансы, канцэрты эксперыментальнай музыкі і тэматычныя кінапаказы з абмеркаваннямі.

Удзельнікі Artes Liberales 2017:

Замежныя ўдзельнікі: Влодко Боднар (Украіна), Agnieszka Wiśniewska (Польшча), Lina Dokuzović (Аўстрыя), Саша Закревска Poly Chain (Украіна), Нікіта Кадан (Украіна), Dawid Krawczyk (Польшча), Яніна Пруденко (Украіна), Gerald Raunig (Аўстрыя), Elske Rosenfeld (Германія), Ela Rutkowska (Польшча), Mikołaj Syska (Польшча), Xavier Le Torrivelec (Францыя), Adam Frankiewicz Grupa Etyka Kurpina (Польшча), Margarita Jankauskaite (Літва).

Удзельнікі з Беларусі: Тацяна Арцімовіч, Агнія Асановіч, Дзмітры Бойчанка, Алег Брэскі, Юлія Васільева, Аляксандр Вашкевиіч, Павел Вайніцкі, Міхаіл Волчак, Віталь Гармаш, Андрэй Горных, Святлана Ермаковіч, Аляксандра Ігнатовіч, Ганна Карпенка, Вікторыя Канстанцюк, Аляксандр Лісаў, Валянціна Мароз, Павел Няхаеў, Аляксей Пікулік, Ірына Раманава, Галіна Русецкая, Антаніна Серакова, Ала Сакалова, Іна Соркіна, Андрэй Сцяпанаў, Сцяпан Стурэйка, Альміра Усманава, Сяргей Хареўскі, Андрэй Чарнякевіч, Тацяна Чуліцкая, Сяргей Шабохін, Ксенія Шталенкава, Тацяна Шчытцова, Кацярына Янчэўская і іншыя даследчыкі і мастакі.

Падрабязней аб праекце:

За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па e-mail: artesliberales.by@gmail.com

Больш падрабязнасцей на сайце і ў групах Facebook і VK.