Адкрытая лекцыя Захара Шыбекі

Цэнтр вывучэння гісторыі гандлю і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць наведаць лекцыю прафесара Захара Шыбекі “Як пілі і співаліся беларусы”.

Калі: 14 ліпеня 19.00 – 21.00. Дзе: прастора “ЦЕХ” (вул. Кастрычніцкая, 16)

На беларускіх землях пілі спрадвеку, але амаль не співаліся. Каб зразумець, чаму так, трэба заглянуць у мінулае і пашукаць адказу на такія пытанні: як раней пілі, што пілі ды як закусвалі.

Гісторыкі паспрабуюць адказаць, як і калі ўзнікала алкагольная залежнасць і хто ў гэтым вінаваты: вытворцы алкагольных напояў, дзяржава, якая ўплывае на спажыванне алкаголю, або самі аматары выпіць. Таксама ціквава будзе высветліць і тое, ці людзі спойваюцца, ці іх спойваюць, калі гэта, увогуле, магчыма.

Пра ўсё гэта можна даведацца дзякуючы лекцыіЗахара Шыбекі – прафесара, доктара гістарычных навук, супрацоўніка Цэнтра вывучэння дыяспары Універсітэта Тэль-Авіва (Ізраіль), вядомага даследчыка гісторыі Мінска.

Пасля лекцыі запланавана дыскусія.

Уваход вольны!

Па ўсіх пытаннях датычна лекцыі можаце звяртацца на паштовую скрыню history@menka.by.