Адмысловая праграма ад Рыжскай школы права

Рыжская школа права прапануе адмысловую праграму для службовых асобаў, навукоўцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці.

Мэта праграмы – забяспечыць іх практыкай, якая прынясе карысць стасункам краіны паміж Еўразвязам і краінамі-суседзямі. Таксама адной з мэтаў праграмы з’яўляецца абмен ведамі, досведам Латвіі і суседзяў.

Кандыдаты павінны даслаць:

  • матывацыйны ліст;
  • апісанне сваіх працоўных абавязкаў;
  • CV (2-3 гады досведу працы);
  • копія дыплома;
  • рэкамендацыйны ліст, пажадана ад цяперашняга працадаўцы;
  • падцверджанне здольнасці навучання на ангельскай мове.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць кошты на падарожжа, пражыванне і выдаткі на харчаванне.

Дэдлайн падачы заявак – 4 ліпеня 2016. Вынікі будуць абвешчаны 11 ліпеня.

Праграма пачнецца 26 верасня 2016 года. Удзельнікам будзе аказана візавая падтрымка. Фінал праграмы запланаваны на 15 снежня 2016 года.

Больш деталей ёсць тут.