“Аднакарэнную” моладзь вітаюць у Ізраілі

Урад Ізраіля запрашае да ўдзелу ў адукацыйна-азнаямляльнай праграме “Тагліт“.

Праграма была заснаваная 17 гадоў таму для моладзі, якая жыве ва ўсім свеце, але мае нацыянальную сувязь з габрэйскім народам. За гэты час больш за 350 тысяч чалавек атрымалі шанец пабываць у Ізраілі і разнаёміцца з яго жыццём.

Асноўным патрабаваннем да кандыдатаў на ўдзел у праграме з’яўляецца наяўнасць дакументальнага падцверджання габрэйскіх каранёў.

Удзельнікі сёлетняга візіту наведаюць Тэль-Авіў, Іерусалім, Хайфу, Тверыю, Цфату, Эйлат.

Перыяд – жнівень 2016 года.

Каб стаць удзельнікам, найперш неабходна прайсці сумоўе з каардынатарам праграмы “Тагліт” у Беларусі. Кантакты – +375 25 990 16 96 (Антось). Пасля зарэгістравацца па спасылцы.

Дэдлайн – 25 сакавіка 2016 г.