Аду-летнік для раварыстаў

10-12 жніўня 2018 ў Гомельскай вобласці адбудзецца адукацыйны інтэнсіў для актывістаў, якія хацелі б займацца развіццём роварнай інфраструктуры ў сваіх насельных пунктах.

Раварысты з усіх гарадоз Беларусі змогуць атрымаць веды пра тое, як вызначыць якасць роварнай інфраструктуры, куды звяртацца, калі роварная інфраструктура адсутнічае альбо пабудаваная няправільна, як роварныя актывісты з іншых гарадоў і краінаў выпраўляюць памылкі праектыроўшчыкаў і будаўнікоў. У якасці экспертаў на мерапрыемстве будуць замежныя роварныя актывісты і прадстаўнікі беларускіх роварных арганізацый.

Тэмы роварнага летніка:

  • гарадская мабільнасць і месца роварнага транспарта ў ёй;
  • функцыі вуліц: транспартная і грамадская;
  • хуткасць прапускная здольнасць, бяспека…міфы ад дарожных праектыроўшчыкаў;
  • прыярытэты развіцця транспарта ў горадзе;
  • арганізацыя роварнага руху: ад сеткі маршрутаў да элементаў інфраструктуры;
  • планаванне сеткі веламаршрутаў;
  • формы арганізацыі роварнага руху;
  • чаму роварную інфраструктуру трэба будаваць разам з іншымі элементамі вуліцы і ці мажліва стварыць роварную сцежку з дапамогай фарбаў;
  • трансфармацыя вуліц: замежныя прыклады;
  • ці мажліва змяніць беларускія вуліцы “малай кроў’ю”?

Для каго? Мерапрыемства разлічана на людзей, якія хочуць не проста катацца на роварах, але і рабіць штосьці для развіцця роварнага руху ў сваім асяроддзі. У летніку паўдзельнічаюць 30 раварыстаў, адабраных на падставе запоўненных заявак.

Фінансавыя ўмовы: удзел у летніку бясплатны, арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў, кампенсуюць транспартныя выдаткі.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 1 жніўня. Як прайшоў першы роварны летнік, глядзіце тут.