Adukacyja.info шукае новых аўтараў!

Рэдакцыя Adukacyja.info шукае таленавітых, энергічных, амбітных аўтараў для нашага сайта.

Калі ты…

  • любіш пісаць тэксты;
  • умееш знаходзіць нечаканыя тэмы;
  • жадаеш удасканаліць свае ўменні;
  • шукаеш натхнення і новых знаёмстваў,

тады шчыра запрашаем у мегабдышч-каманду!

Што мы абяцаем:

  • суперцікавыя заданні;
  • безліч карысных кантактаў;
  • тоны натхнення;
  • працу з людзьмі, якія ўжо 12 гадоў робяць лепшы адукацыйны сайт краіны;
  • улётныя сустрэчы.

Мы шукаем аўтараў для рубрык:

  • “Выпускнікі” – тут вам давядзецца браць інтэрв’ю ў паспяховых выпускнікоў, якія вучыліся альбо вучацца ў розных універсітэтах свету, хто пераадолеў абставіны і пайшоў па сваім, заўжды ўнікальным, шляху;
  • “Цікавосткі” – вітаюцца ідэі для незвычайных і карысных матэрыялаў пра сусветную адукацыю ды ўніверсітэты, спосабы навучання, магчымасці і ўсё цікавае-незвычайнае-адукацыйнае;
  • “Эксперты” – чакаюцца інтэрв’ю з вядомымі, аўтарытэтнымі беларусамі (і не толькі) пра сучасныя працэсы і перспектывы беларускай адукацыі;
  • “Мовы” – усё пра мовы, матывацыю да іх вывучэння і эфектыўныя спосабы;
  • “Блог” – калі ў вас ёсць досвед, якім варта падзяліцца ў блозе, – пішыце, абмяркуем.

Калі ты з намі на адной хвалі альбо хочаш, каб яна цябе “накрыла”, дасылай ліст на е-адрас adukacyja@gmail.com (спытаць Любоў:). Будзе выдатна, калі ты напішаш колькі слоў пра сябе і прапануеш некалькі тэмаў, якія хацелася б развіць для Adukacyja.info.

Студэнтам факультэтаў журналістыкі: публікацыі з сайта пойдуць вам у залік патрабаванняў ад выкладчыкаў.

Вельмі, вельмі чакаем цябе!