“Адукацыя для будучыні” запрашае на форум для будучыні
- 27.09.2017
- Іншае

- выкладчыкі, настаўнікі, прадстаўнікі адміністрацый
- Мінск
- 30 верасня 2017
- беларуская, руская
- 29.09.2017
- stem-forum2017.tilda.ws
Асацыяцыя па садзейнічанні развіццю адукацыйных ініцыятыў у галіне дакладных навук і высокіх тэхналогій “Адукацыя для будучыні” запрашае выкладчыкаў і прадстаўнікоў адміністрацыі навучальных устаноў да ўдзелу ў навукова-практычным STEM-форуме.
Калі: 30 верасня 2017 года, 10:00.
Дзе: Мінск, вуліца А. Купрэвіча, д. 1, корп. 5.
У межах форуму прадстаўнікі ўстаноў дадатковай адукацыі Беларусі прэзентуюць свае адукацыйныя практыкі і рашэнні ў галіне STEM-адукацыі (Science, Technology, Engineering and Math) і адукацыйнай робататэхнікі.
Таксама ўдзельнікаў чакаюць розныя майстар-класы, на якіх спецыялісты падзеляцца сваімі досведам і напрацоўкамі ў галіне адукацыйных тэхналогій.
Удзел у форуме бясплатны. Для іншагародніх удзельнікаў (група больш за 10 чалавек) будзе арганізаваны трансфер.
Праграма форуму і форма для рэгістрацыі на сайце stem-forum2017.tilda.ws.