Адукацыя.Інфо сыйшла на вакацыі
- 22.01.2020
- Іншае

- для Адукацыі.Інфо
- анлайн
- Да пачатку лютага 2020
- 02.02.2020
Паважаныя чытачы і чытачкі!
Хочам папярэдзіць вас, што Адукацыя.Інфо сыйшла на вакацыі. Для праекта і каманды прыйшоў час зменаў і зараз мы спрабуем вырашыць, якімі яны будуць. Таму напачатку года мы ўзялі час на пастаноўку задач на будучыню.
Зараз, калі перад камандай стаіць пытанне, куды і як праект будзе рухацца далей, мы натуральна радыя атрымаць ад вас зваротную сувязь. Таму калі Вам ёсць што нам сказаць, параіць альбо чым дапамагчы, мы з задавальненнем выслухаем. Чакаем вашых лістоў на adukacyja@gmail.com.
Мы вернемся з адказам пра далейшае развіццё 02.02.2020. Да гэтага часу навіны на сайце і ў сацсетках абнаўляцца не будуць. Дзякуй за разуменне і да хуткага!
Ваша каманда Адукацыя.Інфо