“Адукацыя vs межы”: семінар пра інклюзію ў адукацыі

ЕГУ запрашае на адукацыйны семінар “Адукацыя vs. межы”.

Калі: 15 красавіка, з 12:00 да 17:00
Дзе: Мінск, вуліца Кастрычніцкая, 16 – культурны інкубатар Ок16.

Да ўдзелу запрашаюцца абітурыенты з інваліднасцю (вучні і вучаніцы 10-11 класаў сярэдніх навучальных устаноў і дарослыя абітурыенты), а таксама іх бацькі, сябры і ўсе неабыякавыя да пытанняў інклюзіўнай адукацыі. Удзел у семінары бясплатны, магчыма кампенсаванне транспартных выдаткаў.

Што такое інклюзія і чаму яна важная для ўсіх? Ці даступная адукацыя для людзей з інваліднасцю ў Беларусі? У чым актуальнасць сацыякультурнага актывізму людзей з інваліднасцю і для людзей з інваліднасцю? Як пазбегчы сегрэгацыі і актыўна ўключыцца ў жыццё твайго горада, матэрыка, планеты? Чаму адукацыя дазваляе пашырыць не толькі інтэлектуальныя, але і фізічныя межы грамадства? Будзем шукаць адказы на гэтыя пытанні разам на нашым семінары.

Запрошаныя эксперты:

  • Саша Аўдзевіч (РАІК);
  • Сяргей Драздоўскі (Офіс па правах людзей з інваліднасцю);
  • Аляксандр Ергулевіч (Даступны тэатр);
  • Анастасія Жырмонт (БелАДДІіМІ);
  • Мінская ўрбаністычная платформа.

Праграма семінара таксама ўключае прэзентацыю дыстанцыйных і змешаных праграм бакалаўрыята і магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прэзентацыю падрыхтоўчых дыстанцыйных курсаў цэнтра падрыхтоўкі да вышэйшай адукацыі “Прапілеі” і сустрэчу са студэнтамі.

Рэгістрацыя да 12 красавіка па спасылцы.

Звяртацца з пытаннямі можна да:

  • Ксеніі Шталенковай, kseniya.shtalenkova @ ehu.lt, +375 29 616 12 01 (Viber);
  • Анастасіі Радзіонавай, radzionava.anastasiya @ ehu.lt, +370 645 82 010 (Viber).