Адукацыйная праграма ад фестываля WATCH DOCS для рэжысёраў і рэжысёрак

1, 6, 8 і 9 снежня ў межах міжнароднага фестываля дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS пройдуць адукацыйныя семінары па розных аспектах кінадакументалістыкі. Да ўдзелу запрашаюць зацікаўленых рэжысёраў і рэжысёрак, якія працуюць у галіне дакументальнага кіно.

Праграма:

1 снежня – “Магчымасці тэлеканала “Настоящее время” для рэжысёраў-дакументалістаў” – Сустрэча з Наталляй Аршаўскай

Commissioning Editor на тэлеканале “Цяперашні час”, Наталля Аршаўская займаецца планаваннем, закупкай і вытворчасцю відэакантэнту для тэлеканала. Наталля ўдзельнічала ў прадзюсаванні і дыстрыбуцыі дакфільмаў К. Ненашава “Пра герояў і людзей”, В. Манскога “Сведкі Пуціна”, С. Лазніцы “Дзяржаўныя пахаванні”, а таксама фільма-канкурсанта беларускай праграмы WATCH DOCS Belarus “Месца любові” Л. Земцовай.

Сустрэча пройдзе пры падтрымцы праекта  “Сваё кіно”, лідар каторага, Леанід Каліценя, выступіць у ролі суразмоўцы Наталлі. Галоўныя пытанні сустрэчы:

  • Ці можна зарабіць на дакументальным кіно, колькі і дзе?
  • Як адбываецца замова дакументальных фільмаў на тэлеканале?
  • На якія тэмы і каштоўнасці зробіць акцэнт “Настоящее время” ў найбліжэйшай агляднай будучыні? Ці ёсць месца цэнзуры пры адборы?
  • За якімі праграмамі падтрымкі можна сачыць і як?
  • Якія крытэры важныя камандзе тэлеканала пры адборы фільма і рэжысёра?

Працоўная мова: Руская.

6 снежня – “Як дакументалістыка глядзіць на свет” – Візуальная прэзентацыя брытанскага кінарэжысёра Марка Казінса

140 выяваў і відэакліпаў, якія даследуюць візуальны свет дакументальнага кіно. Гэта вобразы, кампазіцыя, колер і рашэнні, падмацаваныя прыкладамі шыкоўных дакументальных фільмаў з усяго свету. Гадзінная сустрэча, якая святкуе прыгажосць дакументальнага кіно, але таксама пашырае межы таго, што мы ведаем пра негульнявое кіно.

Марк Казінс (Mark Cousins) – адмысловы госць WATCH DOCS Belarus, рэжысёр фільма “Атам” у праграме гэтага года. Кінакрытык, рэжысёр, выбітны візіянер, які сарамліва ня лічыць сябе добрым апавядальнікам… І пры гэтым выкладае ў Універсітэце Глазга. Выдадзеная ім кніга называецца “Чалавек, які глядзіць” (даступная і ў Беларусі) і адлюстроўвае саму сутнасць асобы Казінса. Наратывы, ім выбудаваныя, маюць больш агульнага з медытацыяй, чым са сторытэлінгам, але пры гэтым здольныя ўплываць выключна фактамі.

Место проведения: Киношкола-студия Андрея Полупанова, пр. Независимости 168/2, 5 этаж.
Для участия необходима регистрация: https://forms.gle/xPNok1aM71WB4jLT9
***

8 снежня – Адукацыйны дзень з WATCH DOCS Belarus

Два адмысловых госця фестываля з суседняй Польшчы завітаюць у гэты дзень у Мінск з пэўнай місіяй – распавесці вам пра знешнія прафесійныя магчымасці і ўнутраныя здольнасці, што адкрываюць дзверы ў вялікую дакументалістыку.

Абедзве сустрэчы адбудуцца ў Беларускім ПЭН-цэнтры (вул. Залатая Горка, 2, 101) – літаральна па суседстве з кінатэатрам “МИР”. Што значыць… што акурат па сканчэнні майстар-класаў вы лёгка трапляеце на 2 фільмы з конкурснай беларускай праграмы WATCH DOCS Belarus 😉

Удзел бясплатны, па папярэдняй рэгістрацыі: https://forms.gle/xPNok1aM71WB4jLT9

***
11:00 – 13:00 – майстар-клас “Як працаваць з героем дакументальнага фільма” ад Яцэка Пятрыцкага (Польшча)

Яцэк Пятрыцкі – мэтр польскага дакументальнага і мастацкага кінематографу, аператар, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, выкладчык.
У 1970 годзе скончыў аддзяленне кінематаграфіі ў Нацыянальнай школе кіно, тэлебачання і тэатра імя Л. Шылера ў Лодзі. Зняў дыпломны фільм у 1976 годзе. Працаваў над шматлікімі фільмамі з такімі вядомымі рэжысёрамі, як Кшыштаф Кіслеўскі, Марсэль Лазінскі, Агнешка Холанд.

Яцэк Петрыцкі быў аўтарам кінематаграфіі фільма “89-мм ад Еўропы”, намінаванага на Оскар. Лаўрэат прэміі BAFTA Брытанскай кінаакадэміі, а таксама мноства замежных і польскіх узнагарод, у тым ліку намінацыі на польскую кінапрэмію “Арол”. У 2010 годзе атрымаў срэбраны медаль Glorai Artis за заслугі ў культуры Польшчы. З 1987 г. і ў 90-я працаваў супрацоўнікам брытанскіх тэлеканалаў Channel 4 і BBC, здымаючы дакументальныя і мастацкія фільмы.

Працоўныя мовы: польская, беларуская, руская.

8 снежня – 14:00 – 15:30: “Як добра прадаць свой дакументальны фільм на Белсат ТВ”. Практычная лекцыя Януша Гаўрылюка (Польшча)

Януш Гаўрылюк (Janusz Gawryluk) – адказны рэдактар Белсат ТВ ( праграмы “Маю права”, “Размова”, дакументальны цыкл “Невядомая Беларусь”), аўтар ідэі і арганізатар фестывалю беларускага кіно ў Варшаве Bulbamovie (2011-2016 гг.), суаўтар мультымедыйнага праекта “Хранатоп” (куратар А. Кудзіненка). 8 снежня Януш прыедзе ў Мінск, каб расказаць аб магчымасцях тэлеканала Белсат для беларускіх аўтараў, рэжысёраў і прадзюсараў дакументальных фільмаў.

На лекцыі прагучыць мінімум тэорыі і максімум практыкі з працоўнага досведу Януша:

  • якія тэмы фільмаў маюць шанец на пардтрымку;
  • паспяховыя (і, магчыма, не толькі) рэалізаваныя кейсы;
  • аўтары дакументальных фільмаў Белсата, у якіх ёсць чаму павучыцца;
  • мастар-класы ад Белсат ТВ, на якія варта трапіць;
  • мажлівасці супрацоўніцтва з польскімі дакументалістамі;
  • сo-production: як і з кім увогуле гэтым займацца.

Працоўная мова сустрэчы: беларуская.

9 снежня – “Індустрыя дакументальнага кіно: чаканне VS. рэальнасць “- Практычная лекцыя Брыджыд О’Шы

Брыджыд О’Шы (Brigid O’Shea) – ураджэнка Аўстраліі, ужо больш за 14 гадоў жыве ў Германіі. Пасля атрымання ступені ў галіне выяўленчага мастацтва ў Мельбурне і Берліне яна працавала ў праграме падтрымкі для кінематаграфістаў Talents і Co-Production Market на Берлінале. Брыджыт прымала ўдзел у стварэнні розных навучальных ініцыятываў у галіне дакументалістыкі, уключаючы Дакументальны кампус і Інстытут дакументальнага кіно ў Празе, рэгулярна праводзіць семінары па магчымасцях еўрапейскага фінансавання і сумеснай вытворчасці для пачаткоўцаў кінематаграфістаў у краінах Еўрапейскага саюза, Паўночнай Амерыкі, на Балканах. З 2015 года ўзначальвае Індустрыяльную Платформу на сусветна вядомым фестывалі дакументальнага кіно DOK Leipzig – https://www.dok-leipzig.de/.

Лекцыя Брыджыт будзе складацца з двух частак:

  • Як працуе індустрыя дакументальнага кіно ў Еўропе;
  • Якія крокі трэба прайсці аўтару, рэжысёру і прадзюсару на шляху стварэння і дыстрыбуцыі свайго дакументальнага фільма.

Умовы:

Для ўдзелу неабходная рэгістрацыя: https://forms.gle/xPNok1aM71WB4jLT9

Больш інфармацыі – тут.