Адукацыйная стажыроўка ў Амстэрдаме
- 07.11.2018
- Стажыроўкі
- А
- Галандыя
- ангельская
- 31.12.2018
- uconsulting.nl
The Netherlands Education Group арганізуе кароткатэрміновыя адукацыйныя праграмы для таленавітай моладзі і прапануе стажыроўку для тых, хто жадае правесці 3 месяцы ў Амстэрдаме для развіцця сваіх персанальных і прафесійных кампетэнцый. Цягам стажыроўкі неабходна будзе працаваць над рэальнымі бізнес-задачамі, які паўстаюць перад Netherlands Education Group.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- добрае валоданне ангельскай мовай
- наяўнасць аккаунту ў Facebook
- добрае інтэрнет-спалучэнне
- добрыя камунікатыўныя здольнасці
Праграма складаецца з трох этапаў:
- Падача заяўкі (разглядаецца цягам 3 тыдняў)
- 6 месяцаў хатняй стажыроўкі
- 3 месяцы стажыроўкі ў офісе кампаніі ў Амстэрдаме
Фінансавыя ўмовы: пакрываюцца выдаткі на дарогу да Амстэрдама, размяшчэнне і харчаванне цягам стажыроўкі. Арганізатары таксама дапамагаюць з запрашэннем для візы
Каб падаць заяўку, неабходна даслаць CV і матывацыйны ліст на email marina@uconsulting.nl з тэмай ліста “Fellowship in Amsterdam”.
Дэдлайну для падачы заявак няма, заяўкі разглядаюцца па ходу іх паступлення цягам 3 тыдняў.
Падрабязнасці пра стажыроўку шукайце тут.