Адукацыйная вандроўка ў Налібокі
- 28.07.2016
- Іншае

- актывісткі і валанцёрскі грамадскіх арганізацый
- Беларусь
- 18-21 жніўня 2016
- беларуская, руская
- 03.08.2016
Актывісткі і валанцёркі грамадскіх арганізацый запрашаюцца ў адукацыйную вандроўку да Налібоцкай пушчы.
Вітаюцца дзяўчаты, якія цікавяцца пытаннямі актыўнага ладу жыцця, экалогіі і прыроды, гендара, хто жадае праверыць свае сілы і паверыць у іх.
Лакацыя – Налібоцкая пушча. Перыяд – 18-21 жніўня 2016 года.
Чым будуць займацца?
Падчас вандроўкі будуць выкарыстоўвацца метады нефармальнай адукацыі, outdoor education, глыбіннай экалогіі. Удзельніцы даследуюць стэрэатыпы і факты пра жаночы калектыў і яго магчымасці.
Калі вы жадаеце далучыцца да вандроўкі, неабходна запоўніць анкету.
Дэдлайн – 3 жніўня 2016 года.
Удзел бясплатны. Вандроўка арганізуецца ўдзельніцамі грамадскіх арганізацый “Фіяльта”, “Экалом”, “Цэнтр экалагічных рашэнняў”, “Час Зямлі” пры падтрымцы kajak.by і “Странник”.