Адукацыйнае падарожжа ў Берлін

Школа журналістыкі ММАЦ ім. Й. Рау пры падтрымцы Федэратыўнай Рэспублікі Германіі запрашае журналістаў з друкаваных, электронных і анлайн-медыяў да ўдзелу ў адукацыйным падарожжы ў Берлін.

Перыяд – з 27 лістапада па 4 снежня 2016 года.

У межах праекту “Грамадства ў працэсе зменаў – новыя выклікі для Беларусі і Нямеччыны” беларускія журналісты даведаюцца, з якімі грамадскімі, эканамічнымі і сацыяльнымі выклікамі сутыкнуўся Берлін, а таксама якая інавацыйная рэакцыя існуе на гэтыя выклікі.

Удзельнікі сустрэнуцца з экспертамі, прадстаўнікамі палітычных колаў на гарадскім узроўні, асобамі мясцовага самакіравання, прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыя, наведаць рэдакцыі нямецкіх СМІ.

У прыватнасці, журналісты наведаюць Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Берліне, Бундэстаг, Раду па правах ўцекачоў у Берліне, рэдакцыю газеты “Märkische Oderzeitung” і шмат іншага.

Асноўныя тэмы паездкі:

  • жыллёвая і сацыяльная палітыка;
  • сацыяльнае прадпрымальніцтва;
  • міграцыя і інтэгацыя ўцекачоў;
  • роля Еўразвязу ў палітыцы, звязанай з праблемай уцекачоў і актуальных выклікаў для СМІ.

Чакаецца, што пасля падарожжа ўдзельнікі апублікуюць матэрыялы ў сваіх СМІ.

Фінансавыя ўмовы

Праезд, пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі.

Як падацца

Для ўдзелу ў семінары неабходна падаць анлайн-заяўку.

Дэдлайн – 24 кастрычніка 2016 года (12:00).

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца па е-адрасе pr@ibb.by альбо па тэлефоне +37517 207 49 72 (Таццяна Кнацько).