Адукацыйны курс «Асновы журналістыкі дадзеных»

Дадзеныя аказваюць настолькі вялікі ўплыў на сучаснае грамадства, што іх называюць новай нафтай. Для журналістаў гэты рэсурс такі ж карысны, як для штучнага інтэлекта Google.

Аднак часта для таго, каб пачаць яго выкарыстоўваць, неабходна пераадолець псіхалагічны бар’ер перад засваеннем новага тэхнічнага навыка, зразумець, з чаго пачаць, а затым абраць інструменты, якія падыходзяць менавіта для таго, каб яскрава распавесці сваю журналісцкую гісторыю.

Нават для тых, хто не збіраецца займацца «чыстай»  журналістыкай дадзеных, гэта навык, які значна пашырае прафесійныя магчымасці.

Курс разлічаны на журналістаў, якія хацелі б зрабіць першыя крокі ў журналістыцы дадзеных. На занятках будуць утрымліваць здаровы баланс паміж тэорыяй і працай з асноўнымі інструментамі для збора, аналіза, інтэрпрэтацыі і візуалізацыі дадзеных.

Самыя важныя пытанні, якія будуць асветленыя цягам курса:

  • З чаго пачаць працу з дадзенымі: пошук і збор дадзеных (беларускія крыніцы адкрытых дадзеных, інструменты аўтаматычнага збору дадзеных — Portia, Import.io);
  • Ачыстка дадзеных і падрыхтоўка да далейшай працы, роля рэдактара ў працэсе (Excel, OpenRefine);
  • Якіх памылак варта пазбягаць падчас працы з дадзенымі;
  • Візуалізацыя дадзеных: асноўныя прынцыпы, праца з інструментамі (Infogram, Tableau)

Трэнеры: Аліна Радачынская, Вадзім Шмыгаў.

Да ўдзелу запрашаюцца: журналісты, студэнты факультэтаў журналістыкі.

Курс «Асновы журналістыкі дадзеных» распачнецца 3.02.2018  устаноўчай сесіяй ў Мінску і завершыцца  1.04.2018 майстар-класам замежнага трэнера ў Вільні. Паміж гэтымі датамі пройдуць сем трэнінгавых модуляў і адна адкрытая лекцыя ад беларускага эксперта.

Удзел у курсе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Падаць заяўку на ўдзел у курсе можна да 28 студзеня, 24:00.