Адукацыйны курс па правах чалавека

392

Адукацыйны курс па правах чалавека запрашае моладзь далучыцца да ўдзелу ў праграме па падрыхтоўцы актыўных праваабаронцаў.

Калі: праграма разлічана на 6 месяцаў і будзе складацца з 3 сесій; першая сесія – 19-22 ліпеня 2018.
Дзе: Мінск.

Праграма накіравана на падрыхтоўку актыўных праваабаронцаў, якія прафэсійна абараняюць правы чалавека ў беларускіх судах ды іншых дзяржаўных органах.

Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды па выкарыстанні норм міжнароднага права.

У працэсе навучання будзе разгледзены шэраг асноўных правоў і свабодаў чалавека, замацаваных у Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама метады іх абароны.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 18 да 35 гадоў;
  • базавыя веды па правах чалавека;
  • жаданне займацца праваабарончай дзейнасцю;
  • магчымасць пастаяннага доступу ў Інтэрнет;
  • рэкамендацыі ад беларускіх праваабаронцаў.

Дэдлайн падачы заяўкі – 13 ліпеня 2018.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.