Адукацыйны курс па правах чалавека

“Прававая ініцыятыва” аб’яўляе конкурс на ўдзел у адукацыйным курсе па правах чалавека. Праграма накіраваная на падрыхтоўку актыўных праваабаронцаў, якія будуць прафесійна абараняць правы чалавека ў беларускіх судах і іншых дзяржаўных інстытуцыях.

Што будзе на курсе:

  • тэарыя і практыка па выкарыстанні нормаў міжнароднага права ў нацыянальных судах і іншых дзяржаўных органах;
  • падрабязны разгляд асноўных правоў і свабод чалавека, замацаваных у Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама метады іх абароны;
  • шмат карыснай інфармацыі пра асновы напісання паведамленняў у камітэт ААН па правах чалавека;
  • і шмат чаго іншага.

Праграма разлічаная на 6 месяцаў і складаецца з трох сесій, якія пройдуць у Беларусі ў 2017 годзе. Першая з іх пройдзе 27-30 ліпеня 2017. Кожная сесія будзе складацца з тэарэтычных і практычных заняткаў. Пасля кожнай сесіі ўдзельнікі праграмы будуць выконваць пісьмовыя хатнія заданні і прахозіць тэставанне. Удзел у ва ўсіх сесіях і выконванне хатніх заданняў абавязковыя.

Умовы ўдзелу:

  • узрост 20-35 год;
  • базавыя веды па правах чалавека (напрыклад, досвед навучання на летніх школах па правах чалавека альбо на іншых падобных праграмах);
  • жаданне займацца праваабарончай дзейнасцю;
  • магчымасць пастаяннага доступу ў Інтэрнет;
  • у працэсе адбору важлівую ролю будуць адыгрываць рэкамендацыі беларускіх праваабаронцаў.

Навучанне бясплатнае, удзельнікі будуць абірацца на падставе запоўненых анкетаў. Дэдлайн –  16.07.2017, 23:59 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, звярнуўшыся па электронай адрэсе hrdef2017@gmail.com