Адукацыйны курс «Журналісцкае расследаванне: новыя трэнды і метады»

БАЖ запрашае на анлайн-курс па журналісцкіх раследаваннях.

Калі: 3 лютага – 1 красавіка 2018 года.
Дзе: анлайн-прастора, Мінск, Вільня.

Курс устаноўчай сесіяй ў Мінску і завершыцца майстар-класам замежнага трэнера ў Вільні. Паміж гэтымі датамі пройдуць чатыры дыстанцыйных модуля і адзін трэнінг-інтэнсіў.

Сярод іншага ўдзельнікі курсу даведаюцца:

  • Як шукаць тэмы расследавання;
  • Як «раскалоць» маўклівых суразмоўцаў;
  • Як удасканаліць дэтэктыўныя здольнасці;
  • Які алгарытм дапаможа прайсці ўвесь шлях ад ідэі матэрыялу да яго публікацыі.

На занятках навучэнцы таксама атрымаюць інсайдарскія падказкі:

  • Як знайсці спецыялізаваныя сайты, каб вывудзіць адтуль патрэбную інфармацыю;
  • Як карыстацца базамі звестак, створанымі журналістамі-расследавальнікамі;
  • Як карыстацца пошукавымі сістэмамі;
  • Як зрабіць свае камунікацыі бяспечнымі.

Вядомыя журналісты-расследавальнікі падзеляцца досведам, арыгінальнымі ідэямі, а таксама новымі следчымі метадамі і інструментамі. Асноўны трэнер па курсу – Мікола Дзябёла.

Каму будзе цікава: журналістам, студэнтам факультэтаў журналістыкі.

Удзел у курсе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Дэдлайн падачы заяўкі – 28 студзеня 2018, 24:00.

Больш падрабязнасцей па спасылцы