Адукацыйны мікс «EU & U» едзе ў Бабруйск

Ініцыятыва Young European Ambassadors (Амбасадары Еўрапейскай моладзі) запрашае на адукацыйны мікс «EU & U» – карысныя прэзентацыі адукацыйных магчымасцяў і праграм краін Еўразвязу.

Арганізатары EU&U не будуць распавядаць вам усё тое, што вы і так зможаце прачытаць на афіцыйных сайтах праграм.
Спiкеры – гэта маладыя беларусы і беларускі, якія ўжо аднойчы перайшлі ад слоў да дзеяння і цяпер гатовы падзяліцца асабістым вопытам, расказаць пра тонкасці і лайфхакі падачы заявак і адказаць на любыя пытанні тых, хто хоча адкрыць для сябе бязмежны абшар адукацыйных магчымасцяў.

Амбасадары Еўрапейскай Моладзi ўжо паспелі падзяліцца сваімі унікальным ведамі ў Брэсце, Гродне, Баранавічах, Полацку, Віцебску і Магілёве. У гэты раз яны сустрэнуцца з Вамi ў Бабруйску.

Дзе: Тайм-клуб “1387”, вул. Чангарская 54, Бабруйск
Калi: 6 красавіка, 17:00

Уваход вольны, для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца па спасылцы.