Адукацыйны мікс EU & U едзе ў Гомель

Паслы Eўрапейскай Моладзі запрашаюць прыняць удзел у прэзентацыі міжнародных адукацыйных магчымасцяў і праграм у Еўразвязе – адукацыйны мікс EU & U.

На сустрэчы распавядуць:

  • Хто такія YEAs і навошта патрэбна падобная ініцыятыва
  • Якія адукацыйныя магчымасці ў Еўразвязе даступныя вам
  • Як шукаць інфармацыю аб стажыроўках, канферэнцыях і форумах
  • Як прыняць удзел у моладзевых абменах і трэнінгах (Erasmus+
  • Як атрымаць стыпендыю і/або грант на навучанне.

Арганізатары і спікеры – маладыя і ініцыятыўныя беларусы, якія аднойчы перайшлі ад слоў да дзеяння і цяпер гатовыя падзяліцца сваім асабістым вопытам і лайфхакі з Вамі. Калі Вы не ведалі, дзе шукаць інфармацыю, хочаце быць актыўным і ў вас шмат пытанняў, тады прыходзьце на мерапрыемства!

Сваiм вопытам і ведамі Паслы Eўрапейскай Моладзі ўжо паспелі падзяліцца ў Брэсце, Гродне, Баранавічах, Бабруйску, Полацку, Віцебску і Магілёве. Цяпер яны едуць у Гомель! Не выпусціце унікальную магчымасць!

Калi: 27 красавіка, 15:00
Дзе: SMM-арт прастора “Каўчэг”, праспект Перамогі, 2А.

Для пацверджання ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца па спасылцы.