Адукацыйны візіт у Фінляндыю: як зрабіць вёску міжнароднай

Невялікія арганізацыі ў сельскай мясцовасці могуць знайсці чалавечыя рэсурсы для арганізацыі міжнародных моладзевых праектаў. Адукацыйны візіт пакажа лепшыя практыкі таго, як гэта магчыма ў Фінляндыі.

Дэвіз праекту – сельская мясцовасць таксама можа быць міжнароднай.

Калі: 14-18 кастрычніка 2019 года.
Дзе: Lappeenranta, Lemi, Rautjärvi, Фінляндыя.

Удзельнікі змогуць убачыць на ўласныя вочы, як супрацоўнічаюць розныя арганізацыя ў Паўднёвай Карэліі. Падчас адукацыйнага візіту будзе магчымасць пазнаёміцца з тым, як з дапамогай вялікіх гарадоў ініцыююцца міжнародныя актызнасці ў рэгіёнах і як невялікія вёсці вучацца прымаць міжнародныя актыўнасці як пастаянную частку іх працы.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх ці няўрадавых арганізацый, якія працуюць у невялікіх гарадах ці вёсках.

Узрост удзельнікаў – ад 18 гадоў.

Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць анкету па спасылцы.

Фінансавыя ўмовы

Для ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны пакрываюцца выдаткі на праезд і кошт візы, а таксама забяспечваецца пражыванне і харчаванне.

Дэдлайн – 6 верасня 2019 года.