Адукацыйны візіт у тры краіны

Адукацыйны візіт, прысвечаны інклюзіўным практыкам у моладзевай працы, запрашае ўдзельнікаў з краінаў Усяходняга партнёрства.

Калі: 25-31 студзеня 2018 года.
Дзе: Рыга, Юрмала, Пярну, Талін, Хельсінкі (Латвія, Фінляндыя, Эстонія).

Адукацыйны візіт збярэ моладзевых работнікаў з Латвіі, Фінляндыі, краінаў Усходняга партнёрства і Расіі, каб даведацца больш пра моладзевыя практыкі працы з маладымі людзьмі, у якіх ёсць не так шмат магчымасцей. Адукацыйны візіт будзе праходзіць у трох краінах: Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі.

Падчас мерыпраемства ўдзельнікі наведаюць розныя арганізацыі – дзяржаўныя, недзяржаўныя і грамадскія ініцыятывы, якія распавядуць пра роўнасць інклюзіўных груп у Еўропе і шляхі працы з імі.

Задачы візіту:

  • даведацца пра канцэпцыю інклюзіі і інклюзіўнай моладзевай працы;
  • пазнаёміцца з прыкладамі інклюзіўных практык у трох краінах ЕЗ;
  • пазнаёміцца з рэаліямі інклюзіўнай працы;
  • набыць веды пра тое, як можна выкарыстоўваць праграму Erasmus+ Youth in Action як інструмент інклюзіі;
  • развіць партнёрскія стасункі паміж арганізацыямі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 18 гадоў;
  • мець зацікаўленасць у партнёрскіх кантактах з рознымі арганізацыямі;
  • штодзённа працаваць з маладымі людзьмі;
  • быць моладзевым / сацыяльным работнікам і г.д.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікам з краінаў Усяходняга партнёрства пакрываюцца выдаткі на праезд і атрыманне візы. Харчаванне і пражыванне забяспечваюцца арганізатарамі.

Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці можна тут.

Дэдлайн – 20 лістапада 2017 года.