Адукатарская вечарына “Минобр не звонит”

Каманда падкаста “Минобр позвонит!” і Цэнтр новых ідэй запрашаюць на адукатарскую вечарыну прысвечаную закрыццю другога сезона падкаста “Минобр позвонит!”.

Калі: 24 чэрвеня ў 19.00
Дзе: Ruin Bar OK16, вул. Кастрычніцкая, 16, Мінск
Зарэгістравацца на мерапрыемства: https://forms.gle/gcG88cXRCsa8CtLdA

У праграме прамовы ад адукатараў, абмеркаванні гарачых адукацыйных тэмаў, узнагароды і падзякі самым актыўным удзельнікам і фанатам падкаста і нефармальны нэтворкінг напрыканцы.

Спецыяльнай госцяй вечарыны стане Вольга Шпарага, філосаўка, кіраўніца канцэнтрацыі “Сучаснае грамадства, этыка і палітыка” ў Еўрапейскім каледжы ліберальных мастацтваў у Беларусі.

Вечарына ладзіцца Цэнтрам новых ідэй – грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.

Пра экспертак:

Таня Кавалёнак — экспертка ў адукацыйных сістэмах і нефармальнай адукацыі, кансультантка праектаў па развіцці, валанцёрка каманды Адукацыя.Інфо.

Алена Мельчанка – магістарка адукацыі (Універсітэт горада Лiдс, Велiкабрытанiя). Алена займаецца даследваннямі і развіццем адукацыйных праектаў ды вядзе адукацыйны падкаст Цэнтра новых ідэй “Минобр позвонит!”.