Адукавацца ў Акадэміі студэнцкага лідарства

Нацыянальны студэнцкі звяз (ЗБС) аб’яўляе набор на адукацыйную праграму! Ты цікавішся асабістым ростам, імкнешся выкарыстаць студэнцкі час на поўную, вучышся ў беларускай ВНУ і хочаш рэалізаваць свой праэкт? Тады шукаюць менавіта цябе!

Што ты атрымаеш:
★ веды, як кіраваць сваім часам, працаваць з камандай, весці перамовы і выступаць на публіцы;
★ адказы на пытанні: як сфармуляваць ідэю, дзе знайсці рэсурсы для рэалізацыі, як знайсці аднадумцаў;
★ базавыя веды пра Балонскі працэс, ролю ўніверсітэта ў грамадстве і канцэпцыю правоў чалавека;
★ практычныя навыкі па SMM і стварэнні відэа.

У якасці спікераў выступяць лідары грамадскіх і культурных арганізацый Беларусі, а таксама паспяховыя выпускнікі праграмы.

Бонус! Удзельніцы і ўдзельнікі, якія паспяхова пройдуць навучанне, змогуць прыняць удзел у
адукацыйным візіце ў адну з краін Еўропы.

Тэрмін навучання: сакавік – травень 2018 г.
Удзел у праграме бясплатны.
Падаць заяўку можна тут