Адукуй сябе вандруючы з Еўрапейскім моладзевым парламентам

Еўрапейскі моладзевы парламент (EYP) Беларусь абвяшчае конкурс на ўдзел у 86-й Міжнароднай сесіі ЕМП у Тбілісі і перад гэтым запрашае на сустрэчу “Адукуй сябе вандруючы”.

Калі: 31 траўня 2017 года, 15:00.
Дзе: ФМА БДУ (вул. Ленінградская-20), аўд. 1202.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца пра тое, як можна патрапіць на сесію, пра шматлікія аспекты дзейнасці арганізацыі, адукацыйныя магчымасці для беларускіх школьнікаў і студэнтаў, пра патрабаванні да патэнцыйных дэлегатаў і дэлегатак.

На сустрэчы будуць прысутнічаць выпускнікі ЕМП, якія падзеляцца ўласным досведам і з радасцю адкажуць на пытанні.

Уваход вольны!

Для ўваходу спатрэбіцца студэнцкі білет або дакумент, які пацвярджае асобу (студэнцкі ці даведка з універсітэта).