АдуМарафон!

Аdukacyja.info пачынае новы год з новых адукацыйных ідэй!

Калі ты студэнт і адчуваеш, што можаш болей, чым проста хадзіць на звыклыя і прадказальныя заняткі, калі твая галава разрываецца ад ідэй, а сэрца ад жадання спазнаваць новае, калі твае ногі мараць ездзіць па ўсім свеце і вучыцца нязведанаму, а рукі так і чэшуцца змяніць свет да лепшага – гэты АдуМарафон дакладна для цябе!

 

Што такое АдуМарафон?

Гэта выклік самому сабе, які будзе складацца з пераадолення трох этапаў і выканання пэўных адукацыйных заданняў. Заданні “пракачаюць” твае веды і навыкі ды пазнаёмяць з цікавымі людзьмі.

  • Першы этап – мы раскажам, пакажам і адшукаем для цябе магчымасць сутыкнуцца з рознымі камандамі, праектамі, людзьмі, якія сапраўды змяняюць свет да лепшага.
  • Другі этап – прапануем уважлівей паглядзець на людзей вакол цябе і адшукаць тых, хто натхняе пазнаваць невядомае.
  • Трэці этап – прапануем кінуць сабе выклік і зрабіць нешта вартае!

На кожным этапе будуць арганізаваны майстар-класы, на якіх удзельнікі даведаюцца і навучацца ўсяму неабходнаму для выканання заданняў. Калі ў працэсе ўзнікнуць цяжкасці, заўсёды будзе падтрымлівацца сувязь па электроннай пошце, таму можна разлічваць на пастаянную дапамогу і падтрымку.

 

Як падаць заяўку?

Неабходна толькі запоўніць анкету:
https://docs.google.com/forms/d/1hxnxkOwbzknL7WV-etuehShxap0_eyo4vui36Iy1-aM/viewform

Якія ўзнагароды?

Па-першае, гэта веды, навыкі і цікавыя людзі, з якімі ты пазнаёмішся падчас выканання заданняў. Гэта той патэнцыял, які спатрэбіцца, калі ты маеш вялікія мэты.

Па-другое, лепшыя ўдзельнікі паедуць на міжнародны фестываль Адуфэст 3.1, які адбудзецца ў сакавіку ў адной з краін Еўразвязу. Праезд, пражыванне і харчаванне цалкам аплочваюцца. Падрабязней пра папярэднія Адуфэсты можна пачытаць тут: http://adukacyja.info/adufest/

Удзельнікаў, якія выканаюць усе заданні, мы запросім на фінальную гала-вечарыну!

І ўсіх, канешне, чакае шмат прыемных сюрпрызаў! 😉

 

Ёсць пытанні?

Пішыце нам! adumarafon@gmail.com

Сачыце за навінамі на нашых суполках:

https://www.facebook.com/groups/adumarafon/?fref=ts

https://vk.com/adumarafon

Sait_Adumarafon