АДУтрып у Страсбург

Студэнтаў і маладых прафесіяналаў запрашаюць да ўдзелу ў Еўрапейскай моладзевай імпрэзе EYE, якая адбудзецца 20-21 траўня 2016 года ў Страсбургу (Францыя).

Гэтая паездка — магчымасць прадставіць беларускую моладзь на еўрапейскім узроўні.

Падчас імпрэзы ўдзельнікі будуць абменьвацца ідэямі і перспектыўнымі думкамі па пытаннях, звязаных з моладдзю, шукаць новыя рашэнні ключавых пытанняў будучыні, сустракацца са спікерамі, якія прымаюць рашэнні.

Да таго ж EYE прадставіць магчымаць пазнаёміцца з багатай культурнай разнастайнасцю Еўразвязу.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост — ад 18 да 30 гадоў;
  • добрае веданне ангельскай мовы;
  • запоўненая заяўка.

Дэдлайн — 14 снежня 2015 г.

Глядзіце таксама: