AIESEC чакае на твае энергію і жаданне развіць свае таленты

Пачаўся новы набор у каманду AIESEC у Беларусі!

Калі ты…

  • актыўны студэнт ці нядаўні выпускнік (не пазней за два гады пасля заканчэння);
  • валодаеш ангельскай мовай на ўзроўні не ніжэй за сярэдні;
  • жадаеш развіваць свае прафесійныя і асабістыя якасці,

…тады смела запаўняй анкету на ўдзел у праграме Youth Talent  і чакай запрашэння па e-mail на наступны этап!

Стаўшы сябрам каманды AIESEC, ты навучышся весці праектную дзейнасць, ставіць і дасягаць як праектныя, так і асабістыя мэты, атрымаеш прафесійны досвед у разнастайных сферах, навучышся ўзаемадзейнічаць з абсалютна рознымі людзьмі і пачнеш лепш разумець сябе, а таксама правільна ацэньваць свае моцныя і слабыя бакі.

Дэдлайн – 15 лютага 2016 г.

Падрабязнасці, як заўжды, па спасылцы.