Акадэмічная гасцёўня ў венгерскіх ВНУ

Венгерская акадэмія навук сумесна з Каталіцкім універсітэтам Петэра Пазманя (Pázmány Péter Catholic University Faculty of Law and Political Sciences) прапануюць гранты на правядзенне даследаванняў.

Перыяд: 1 верасня 2017 – 30 чэрвеня 2018 г.

Кандыдаты будуць займаць пасаду “research fellow” у Венгерскай акадэміі навук і “adjunct professor” у Каталіцкім універсітэце Петэра Пазманя.

Грант можна атрымаць на даследаванні любой галіны права, сярод прыярытэтаў – параўнальнае прававодства, міжнароднае публічнае права, еўрапейскае права.

Умовы стыпендыі:

  • працоўнае месца ў дзвюх ВНУ цягам 10 месяцаў;
  • навуковыя і навукова-даследчыя матэрыялы;
  • штомесячную стыпендыю 458,300 HUF (каля 1485 еўра), з якой давядзецца сплаціць падатак;
  • пражыванне ды інш.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • мець ступень кандыдата навук у галіне права;
  • выдатна валодаць ангельскай мовай;
  • праводзіць не менш як 4 лекцыі на тыдзень для студэнтаў паслядыпломных праграмаў;
  • актыўна ўдзельнічаць у важных навуковых праграмах і мерапрыемствах універсітэтаў, садзейнічаць умацаванню міжнародных адносінаў універсітэтаў.

Дэдлайн – 30 красавіка 2017 г.

Падрабязную інфармацыю пра грант можна даведацца тут.